Генпракурор Андрэй Швед стаў старшынёй Вярхоўнага суда
Андрэй Швед / Генпракуратура Беларусі
Новым старшынёй Вярхоўнага суда стаў Андрэй Швед, а Канстытуцыйны суд узначаліў Сяргей Сівец. Такое прызначэнне адбылося на Усебеларускім народным сходзе 19 снежня.
Дагэтуль Андрэй Швед узначальваў Генпракуратуру — з 9 верасня 2020 года. Ён быў адным з актыўных праваднікоў палітычных рэпрэсій. Пры ім Генпракуратура не знайшла фактаў гвалту з боку сілавікоў падчас разгону мірных акцый пратэсту. Таксама Швед адзначыўся расследаваннем "генацыду беларускага народа": замест таго, каб спыняць парушэнне закону ў цяперашні час, пракуратура занялася падрыхтоўкай судоў над даўно памерлымі нацысцкімі злачынцамі.
Папярэднік Шведа кіраваў Вярхоўным судом амаль 29 гадоў. 83-гадовы Валянцін Сукала наўрад ці атрымае новую пасаду і нарэшце зможа адпачыць на пенсіі пасля шматгадовага знішчэння незалежнай судовай сістэмы.