Лукашэнка памяняў кіраўніка Віцебшчыны на амбасадара

Аляксандр Рагожнік

Аляксандр Рагожнік / амбасада Беларусі ў Расіі

Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня памяняў кіраўніка Віцебскай вобласці. Ён адправіў у адстаўку Аляксандра Субоціна, які займаў гэтую пасаду пяць гадоў, і паставіў на яго месца Аляксандра Рагожніка. Новы кіраўнік вобласці да апошняга часу ўзначальваў амбасаду Беларусі ў Расіі.

Лукашэнка заявіў, што зняў Субоціна, бо... не дапамагла нарада, праведзеная два месяцы таму: "Я разлічваў, што кадры ў Віцебскай вобласці мабілізуюцца і зробяць тое, на што і я, і іншыя звярнулі ўвагу".

Дарэчы, працай Рагожніка на пасадзе амбасадара Лукашэнка таксама быў не асабліва задаволены. У снежні 2025 года той дакладваў, што рост беларускага экспарту ў Расію за 11 месяцаў склаў 2,3 адсоткавыя пункты, хаця планавалася павелічэнне на 5 адсоткавых пунктаў за год. Не дапамагла нават актыўная праца на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. 

На пасадзе амбасадара Рагожнік працаваў менш за паўтара года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.