Чальцам сем’яў палітвязняў у Польшчы будуць дапамагаць з атрыманнем віз

Аўтобус з Беларусі

Аўтобус з Беларусі / LookByMedia

На сустрэчы кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы Томашам Цытрыновічам было агучана, што чальцам сем’яў тых палітвязняў, якія знаходзяцца ў Польшчы, будуць дапамагаць з атрыманнем польскіх віз. Такую інфармацыю распавяла ў эфіры Еўрарадыё юрыстка Ганна Маціеўская.

— І гэта вельмі важна. Гэта сапраўды дасягненне, пра якое трэба гаварыць. Пытанне толькі ў тым, што для гэтага трэба зрабіць.

Пакуль што гэта яшчэ рабочая версія, таму дэталёва распавядаць не буду — гэта новыя рэчы. Ці будзе створаны асобны канал сувязі, ці не, пакуль незразумела. Але я думаю, што ў першую чаргу трэба сачыць за навінамі Паўла Паўлавіча Латушкі, які ўзначальвае гэтую працоўную групу. Думаю, такія навіны з’явяцца ў бліжэйшы час, — распавяла юрыстка.

— Бо для сем’яў палітвязняў гэта сапраўды вялікая дапамога. Яны атрымліваюць шанец убачыцца са сваімі блізкімі, якіх некаторыя не бачылі шмат гадоў і ад якіх нават не атрымлівалі ніякай карэспандэнцыі.

Я размаўляў з палітвязнямі, і яны расказвалі: "Я нарэшце сустрэўся са сваякамі, яны змаглі прыехаць да мяне ў Варшаву". Я пытаюся: "А чаму яны не засталіся? Трэба ж уз’ядноўваць сям’ю". І мне адказваюць: "Яны прыехалі не па польскіх візах, застацца не могуць", — кажа Ганна Маціеўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.