Ад легалізацыі да Дубліна і дэпартацыі: выклікі 2026 года — эфір
Ганна Маціеўская / Еўрарадыё
Палітзняволеныя з апошняй групы дэпартаваных з краіны вязняў актыўна абжываюцца ў новых краінах, куды іх закінуў лёс і помслівасць Лукашэнкі, — у Польшчы і Літве. Дзякуючы падтрымцы валанцёраў з дабрачынных і праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, палітычных структур дэмсіл і мясцовым уладам пытанні легалізацыі атрымліваецца вырашаць дастаткова хутка. Але не ўсе, і не адразу. А ў некаторых выпадках нявырашаныя пытанні і нявыкананыя абяцанні тычацца і вязняў з папярэдняй групы.
Якія пытанні, звязаныя з легалізацыяй палітвязняў, патрабуюць асаблівай увагі, і чаму не ўсё атрымліваецца вырашыць? З якімі міграцыйнымі і легалізацыйнымі выклікамі апошнім часам сутыкаюцца беларусы і ці атрымліваецца ў юрыстаў дапамагчы ім? Як змяняецца міграцыйнае заканадаўства ў Польшчы і якіх сюрпрызаў варта чакаць бліжэйшым часам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай у 15:00. Праграма выходзіць у сераду, раз на тры тыдні.