Пра кантрабанду, транзіт калію, Трампа і дамоўленасці з Лукашэнкам — эфір

Віціс Юрконіс

Віціс Юрконіс

Ці то вецер змяніўся, ці то палітычны флюгер у Драздах павярнуўся ў іншы бок, але метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі практычна перасталі апошнім часам парушаць паветраную прастору Літвы. Аэрапорт у Вільні працуе без перашкод, як і памежныя пераходы на беларуска-літоўскай мяжы. Але палёгкі ў адносінах паміж нашымі краінамі няма. Ці то прычына ў захопленых рэжымам Лукашэнкі і не вернутых літоўскім уладальнікам грузавіках, ці то ў літоўскіх санкцыях на беларускі калій, ці то ў прапісцы Офіса Ціханоўскай…

Чаму ў Вільні не атрымліваецца паразумецца з Мінскам у пытанні вяртання грузавікоў і вырашана пытанне з метэазондамі? Ці здолее Мінск дамагчыся дазволу на транзіт беларускага калію праз тэрыторыю Літвы, і пры чым тут Трамп? Ці гатова Літва прымаць вызваленых і дэпартаваных рэжымам з Беларусі палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.