Ад працоўных мігрантаў да расійскай малочкі: што чакае эканоміку — эфір

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Сітуацыя на рынку працы змяняецца: замест недахопу працоўных рук прыходзіць (ці вяртаецца) жорсткая канкурэнцыя за працоўныя месцы. Але гэта не азначае, што да Беларусі нарэшце даехалі лукашэнкаўскія 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Ці што рэжым нешта рэальнае зрабіў для вяртання на радзіму тых, хто выехаў з розных прычын з Беларусі цягам апошніх 5 гадоў, — спыніліся рэпрэсіі, а з турмаў на волю выйшлі асуджаныя па палітычных прычынах. Гэтага нічога няма. Проста і новае пакаленне дасягнула “працоўнага ўзросту”, і патрэбы ў працоўных руках зменшыліся.

Што насамрэч стала прычынай змены сітуацыі на рынку працы і што рабіць з працоўнымі мігрантамі ў сітуацыі ўзрастання канкурэнцыі на гэтым рынку? Калі чакаць продажу часткі беларускай калійкі кампаніям з ЗША і што яшчэ можа зацікавіць Трампа ў Беларусі? Ці варта чакаць, што ў 2026 годзе вызваленне не толькі працягнуцца, але і пачне змяншацца ўзровень рэпрэсій, як сцвярджаюць асобныя эксперты? Пра гэта і шмат што іншае разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.