Якія шанцы ў іранскай рэвалюцыі на перамогу і пры чым тут Трамп — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Пратэсты ў Іране не сціхаюць. Пратэстоўцы не толькі працягваюць выходзіць на мірныя акцыі пратэсту, насуперак пагрозам, што гучаць з боку рэжыму, але і аказваюць узброены супраціў карнікам. Даходзіць інфармацыя, што цэлыя гарады пераходзяць пад кантроль пратэстоўцаў. У падтрымку якіх ужо выступіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. З пэўнай зайздрасцю за іранскімі падзеямі назіраюць беларусы.
Ці чакае пратэсты ў Іране лёс беларускіх пратэстаў 2020 года і на якую знешнюю падтрымку можа разлічваць рэжым аятол? Ці будзе ваеннае ўмяшанне ЗША і што насамрэч стаіць за пагрозамі Трампа на адрас іранскага рэжыму? Калі вязняў пад ціскам ЗША пачалі вызваляць у Нікарагуа, то чаму Вашынгтон не прыспешавае працэс вызвалення беларускіх палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.