Лідар польскай Экстракласы падпісаў 18-гадовага беларуса
Мацвей Бахно / ФК "Вісла" (Плоцк)
Футбольны клуб "Вісла" з польскага Плоцка падпісаў маладога беларуса. 18-гадовы Мацвей Бахно будзе цэнтральным абаронцам у лідары польскай Экстракласы. Яго кантракт разлічаны да 30 чэрвеня 2028 года, паведамляе прэс-служба клуба.
Бахно нарадзіўся 24 кастрычніка 2007 года ў беларускім Брэсце і пачынаў у мясцовым "Дынама". У 11 гадоў хлопец пераехаў з бацькамі ў Польшчу і выступаў у варшаўскай "Дэльце". Але неўзабаве яго перацягнулі ў познаньскі "Лех", у акадэміі якога ён трэніраваўся з 2019 года.
У сезонах 2023/2024 і 2024/2025 беларус гуляў у Цэнтральнай Лізе Юніёраў (да 19 гадоў): правёў 28 матчаў і забіў 3 галы. Таксама ён гуляў за другі склад познаньскага "Леха" ў Betclic 3-й лізе.
Бахно мае беларускі і польскі пашпарты.