Краўдфандынгавая платформа Gronka аднаўляе працу

Платформа Gronka

Платформа Gronka / Gronka

Краўдфандынгавая платформа Gronka аднаўляе працу. Яна не дзейнічала паўгода праз праблемы з фінансаваннем.

"За год існавання платформы беларусы і беларускі сабралі на "Гронцы" каля 70 тысяч еўра і падтрымалі больш за 20 розных праектаў, — расказвае заснавальнік платформы Павел Лібер. — Потым у нас пачаўся фінансавы крызіс. Я ўдзячны ўсім людзям і арганізацыямі, якія падтрымалі каманду данатамі і дапамаглі прайсці гэты цяжкі этап".

Лібер анансуе, што бліжэйшым часам на Gronka.org з'явіцца яшчэ больш праектаў. Ён заклікае прыходзіць са сваімі праектамі ці каб падтрымліваць іншыя ініцыятывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.