Від на жыхарства ў Грузіі маюць больш за 3700 беларусаў

Грузія, ілюстрацыйнае фота

Грузія, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Від на жыхарства ў Грузіі маюць 3738 грамадзян Беларусі. Такую колькасць назваў падчас выступу ў парламенце краіны прэм’ер-міністр Іраклій Кабахідзэ, перадае выданне "Позірк".

Беларусы займаюць шостае месца сярод грамадзян іншых краін, якія маюць ВНЖ ў Грузіі. На першым месцы — Расія (32 129 чалавек, прычым большая частка іх — былыя грамадзяне Грузіі ці асобы з грузінскімі прозвішчамі). Другое месца займае Індыя (23 900, пераважна студэнты), на трэцяй пазіцыі размясціўся Азербайджан (каля 6700). Украіна займае чацвёртае месца (6290), а Арменія — пятае (каля 5000).

Грузія стала адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы ад палітычных рэпрэсій пасля 2020 года.

Паводле звестак МУС Грузіі, па стане на 1 студзеня 2025 года ў краіне пражывала 12 808 імігрантаў з беларускім грамадзянствам. Беларусь уваходзіць у лік 96 краін, чые грамадзяне могуць бесперапынна знаходзіцца ў краіне на працягу года без ВНЖ. Каб абнуліць тэрмін, трэба выехаць за мяжу Грузіі на любы перыяд часу. Праўда, назад памежнікі пускаюць не ўсіх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.