Big deal: як заявы Ціханоўскай замінаюць Лукашэнку дамовіцца з Трампам — эфір
Дзмітрый Лепрэтар / фота з архіва
На канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене Святлана Ціханоўская заклікала Еўропу не спыняць ціск на рэжым Лукашэнкі і заставацца, насуперак ЗША, “злым паліцэйскім” у пытанні гандлю з Мінскам за вызваленне палітвязняў. Гэта выклікала абурэнне ў той часткі дэмсіл, якія заклікаюць Еўропу перагледзець сваю палітыку адносна Мінска і распачаць перамовы з Лукашэнкам як хутчэй. “Святлана Ціханоўская спрабуе стрымаць Еўропу ад выкарыстання санкцыйных паслабленняў, якія могуць прывесці да вызвалення палітвязняў у Беларусі і спынення рэпрэсій”, — напісаў Валерый Кавалеўскі. Але адвакат Дзмітрый Лепрэтар перакананы, што гэта Кавалеўскі “сваёй рыторыкай запавольвае вызваленне палітвязняў”.
Што з сябе ўяўляе перамоўны трэк паміж Вашынгтонам і Мінскам, і які Big deal цікавы Трампу? Чаму Мінск не спяшаецца ісці з Трампам на “хуткую здзелку”, і ад каго Лукашэнка разлічвае атрымаць лепшую цану за свой “тавар”? Чаму для рэжыму непрымальныя спыненне рэпрэсій і аднаўленне законнасці, і пра якое вяртанне да нармальнасці сёння можна казаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат Дзмітрый Лепрэтар у 14:00.