Свет пасля Мюнхена: пра будучыню Еўропы і месца ў ёй Беларусі — эфір
Роза Турарбекава
Чарговая Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы скончылася. Удзельнікі і арганізатары сцвярджаюць, што яшчэ ніколі на ёй не надавалася столькі ўвагі Беларусі, як сёлета. А было ж яшчэ і выступленне прэзідэнта Зяленскага, праграмная прамова дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа, іншых палітыкаў, кіраўнікоў краін і экспертаў, да меркавання якіх не проста прыслухоўваюцца, а якімі кіруюцца ў выбудове стратэгіі і сістэмы бяспекі. Прычым не толькі рэгіянальнай. Адпаведна, варта прыгледзецца да таго, якія змены нас чакаюць і якім будзе “свет пасля Мюнхена”.
Што значнага прагучала ў Мюнхене гэтым разам, і якім будзе “свет пасля Мюнхена”? Што засталося ад суб’ектнасці Лукашэнкі, і пры чым тут Саюзная дзяржава? Ці магчыма сёння “адарваць” Беларусь ад Расіі, і якія пагрозы нясе адмова ядзерных дзяржаў ад кантролю за распаўсюджаннем ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.