Арыштаваную за шпіянаж на КДБ Іну Кардаш плануюць абмяняць

Іна Кардаш

Іна Кардаш / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

Украіна хоча абмяняць арыштаваную агентку КДБ Іну Кардаш.  

Як піша выданне "Суспільне", 16 лютага Кіеўскі апеляцыйны суд пакінуў Кардаш пад вартай у СІЗА. Сама журналістка прысутнічала на пасяджаэнні праз відэасувязь.

Паводле пракурора, прымаюцца меры па абмене Кардаш з беларускім бокам. Што праўда, пакуль невядома, што думаюць пра прапанову ў Мінску. Дагэтуль затрыманне Кардаш беларускія ўлады не каментавалі.

Іну Кардаш падазраюць у шпіянажы на карысць Камітэта дзяржбяспекі Беларусі. Служба бяспекі Украіны апублікавала запісы яе размоваў з куратарам. З іх вынікае, што ў 2020-м яе перакінулі ва Украіну, дзе яна ўладкавалася журналісткай.

Пад гэтым прыкрыццём Кардаш збірала інфармацыю пра прадстаўнікоў беларускай дыяспары, пазней — пра ўкраінскія вайсковыя падраздзяленні. Таксама яна спрабавала вербаваць украінскіх вайскоўцаў для працы на карысць беларускай разведкі.

У 2025 годзе Кардаш уладкавалася ў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Там яна, як сцвярджаюць следчыя, фатаграфавала сакрэтныя дакументы і адпраўляла куратару з КДБ.

Беларусы Польшчы: цяпер можна падаваць падаткавыя дэкларацыі за 2025 год. А яшчэ вы можаце падтрымаць каманду Еўрарадыё без аніякіх дадатковых выдаткаў — проста накіраваўшы нам 1,5% ад падаткаў, якія вы ўжо заплацілі!

Зрабіць гэта вельмі проста: у дэкларацыі на сайце epit.podatki.gov.pl абярыце пункт, дзе вас пытаюць пра 1,5% на дабрачыннасць.

Там трэба ўвесці KRS 0000507234 і cel 137070. Вы ўбачыце арганізацыю FANIMANI — так і мусіць быць, гэта нашыя партнёры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.