Пра “Арэшнік”, санкцыі, пагрозы з Масквы і "суб’ектнасць Лукашэнкі" — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, тая ж справа “Беларускага Гаюна” развіваецца, і ўжо нават пачуліся пагрозы з боку Расіі ў адрас суверэнітэту Беларусі. А пэўныя прадстаўнікі дэмсіл, разважаючы пра неабходнасць пачатку перамоў паміж ЕС і Лукашэнкам, кажуць пра тое, што нават “збеглыя” мусяць працаваць на падвышэнне і ўмацаванне “суб’ектнасці Лукашэнкі”. Бо інакш застанемся без Беларусі. Той Беларусі, якая сёння актыўна мілітарызуецца ва ўсіх сферах і пашырае працу на расійскі ваенны комплекс.

Чаму рэжым працягвае рэпрэсіі на фоне перамоў з ЗША, і якія знакі Еўропе падае Мінск? Чаму для рэжыму абавязкова трэба паказальна пакараць усіх датычных “Справы Гаюна”, і пра што сведчыць правал як “Гаюна”, так і ЧКБ ды Плана “Перамога”? Пра што сведчаць пагрозы з боку Масквы, і што там з “Арэшнікам”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.