Чаму для Вашынгтона “ўсе еўрапейскія дарогі вядуць у Мінск” — эфір

Кацярына Шмаціна / lawfaremedia.org

Кацярына Шмаціна / lawfaremedia.org

Цягам 2025 года амерыканскія дэлегацыі неаднаразова наведвалі Беларусь. Хоць пытанне вызвалення палітвязняў таксама ўзнімаецца, і людзі ў выніку з-за кратаў выходзяць (хай сабе і на ўмовах дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі), але першасная задача гэтых перамоў для Вашынгтона — пытанні вайны ва Украіне і рэгіянальнай бяспекі. Вось толькі акурат наконт гэтага нічога не паведамляецца — у рэпартажах у асноўным асвятляліся жарты паміж Лукашэнкам і Джонам Коўлам пра прэпараты для пахудзення ці запанкі з сувенірнай крамы Белага дома, якія прынёс Коўл. Без асвятлення пазіцыі ЗША адносна, напрыклад, размяшчэння ў Беларусі расійскага “Арэшніка”.

Што прымушае Вашынгтон пашыраць адносіны з Лукашэнкам, і чым ён можа быць цікавы Трампу? Чым Лукашэнка “гандлюе” з ЗША, і ці сапраўды гэта тавар, які Белы дом згодны набываць доўга? Ці стала пагрозай для перамоў размяшчэнне ў Беларусі расійскіх “Арэшнікаў”, і які ўплыў на перамоўную пазіцыю Лукашэнкі мае Пуцін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па міжнароднай бяспецы, даследчыца Lawfare Institute Кацярына Шмаціна ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.