Ці магчымая бяспечная Еўропа без Беларусі, і як гэтага дасягнуць — эфір

Аліна Харысава

Аліна Харысава / Еўрарадыё

Падчас сёлетняй Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы вялікая ўвага была нададзена Беларусі. Нават адмысловая панэль беларускай тэме была прысвечана, на якой выступала Святлана Ціханоўская. Але гэта дыскусія была не адзінай падчас канферэнцыі — івэнтаў з удзелам беларускіх палітыкаў, экспертаў і журналістаў было некалькі. А гэта сведчыць пра змены ў разуменні ролі Беларусі ў сістэме еўрапейскай бяспекі  — як мінімум.

Што прымусіла арганізатараў сёлетняй Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы столькі ўвагі надаць Беларусі, і хто прасоўваў такое бачанне праграмы канферэнцыі? Чым былі цікавыя іншыя івэнты, дзе ўзгадвалася Беларусь альбо бралі ўдзел прадстаўнікі Беларусі? Ці разумее Еўропа ролю Беларусі ў сістэме рэгіянальнай бяспекі, і ці атрымалася такое бачанне данесці да прадстаўнікоў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.