Хто перамог на слуханнях — Ціханоўская ці Пракоп'еў? Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Сыходзячы тыдзень адзначыўся абмеркаваннем слуханняў Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай рады. Дэмакратычная лідарка давала справаздачу аб сваёй дзейнасці за апошнія 5,5 гадоў. А ініцыявала слуханне фракцыя Пракоп'ева і Ягорава "Беларусы". Як і чакалася, не абышлося без скандалаў і ўзаемных абвінавачванняў. Аднак справа, нарэшце, зроблена: Ціханоўская адказвала на непрыемныя пытанні і нават, як мяркуе філосаф Уладзімір Мацкевіч, перамагла ў гэтай сутычны.

Як ацэньваць усю гэтую гісторыю і ці задаволеныя ёй арганізатары? Чаму лідары павінны змяняцца і якім чынам мусяць абірацца (?) прадстаўнікі беларускага народу? І яшчэ: да сябра Лукашэнкі Аліева і былога сябра Пашыняна прыехаў сам Джэй Дзі Вэнс — падпісаныя ядзернныя партнёрствы і дамоўлена пра іншыя прыемныя плюшкі. Ці сумуе кіраўнік Беларусі, што гэта не здарылася з ім і Беларуссю?

У 13:00 па Мінску вынікі тыдня падводзім з блогерам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.