Ці паляціць Лукашэнка ў ЗША на Савет міру і ці прыме Трамп адмову — эфір

Антон Пянькоўскі

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Першае пасяджэнне Савета міру прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе сабраць 19 лютага. Чакаецца, што пасяджэнне адбудзецца ў Амерыканскім інстытуце міру, які Дональд Трамп перайменаваў у свой гонар. Паведамляецца, што сустрэча часткова задумана як мерапрыемства па зборы сродкаў. Гэта, а яшчэ той факт, што мерапрыемства будзе ладзіцца на тэрыторыі ЗША, прымушае задумацца пра жаданне Аляксандра Лукашэнкі асбіста ўзяць у ім удзел…

Ці змянілася стаўленне да створанага па ініцыятыве Трампа Савета міру, і які сэнс яго збіраць, калі большасць заможных дзяржаў да яго не далучыліся? Ці рызыкне Лукашэнка асабіста паўдзельнічаць у першым пасяджэнні гэтага Савета і ці прыме Трамп адмову? На якім этапе перамовы Вашынгтона з Мінскам, і чаго чакаць ад Стратэгічнага дыялогу, які павінен адбыцца сёлета? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.