“Прытуляй мяне”: як выжываюць тыя, хто дапамагае выжыць іншым — эфір

Алеся Буневіч, Алена Гнаўк і Ганна Федаронак

Алеся Буневіч, Алена Гнаўк і Ганна Федаронак

У вымушанай эміграцыі, асабліва калі ў цябе на чужыне няма сваякоў альбо сяброў, якія могуць прытуліць хаця б на першы час, галоўнай праблемай з’яўляецца жытло. З гэтай праблемай сутыкаюцца і тыя, хто быў з краіны прымусова дэпартаваны, і тыя, хто быў эвакуіраваны, і тыя, хто самастойна, але ратоўна вымушаны былі з Беларусі выязджаць. І паратункам сталі шэлтары: месца, дзе можна спыніцца хаця б на некалькі месяцаў. Каб агледзецца на новым месцы і знайсці сабе кватэру. Але і шэлтары сутыкаюцца з праблемамі. Найперш — фінансавымі. Бо ратаванне беларусаў на чужыне — справа саміх беларусаў у першую чаргу.

З якімі праблемамі сёння найперш сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі, і ці дастаткова магчымасцей, каб ім дапамагчы? Ці гатова дыяспара аказаць дапамогу ў выпадку, калі будзе вялікая колькасць вызваленых палітвязняў і дэпартацыя іх з Беларусі? Чым дабрачынным арганізацыям могуць дапамагчы лідары дэмсіл, і ці хапае ў беларусаў эмпатыі, каб дапамагаць іншым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальніцы фонду “Прытуляй мяне” Ганна Федаронак і Алеся Буневіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.