Чаму слуханні Ціханоўскай у КР скончыліся скандалам і чыя ў гэтым віна — эфір

Ліза Пракопчык, Святлана Ціханоўская і Арцём Брухан на слуханнях у КР

Ліза Пракопчык, Святлана Ціханоўская і Арцём Брухан на слуханнях у КР / Еўрарадыё

7 лютага ў Варшаве прайшлі слуханні кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе. Абмяркоўвалі санкцыі, палітвязняў, яе статус і будучыню дэмакратычных сіл. Было ўсё: камусьці не падабаліся адказы Ціханоўскай, камусьці — пытанні, камусьці — паводзіны прысутных, а нехта абураўся расстаноўкай сталоў, банераў ці рассадкай у прэзідыуме. Але найбольшае абурэнне выклікала змена рэгламенту і скарачэнне абяцанага (і нібыта ўсімі бакамі ўзгодненага) часу слуханняў.

З якімі праблемамі сутыкнуліся арганізатары слуханняў, і якія былі папярэднія дамоўленасці па працэдуры і рэгламенце? Хто быў ініцыятарам змены рэгламенту, і чаму пра гэта не паведамілі ўдзельнікам слуханняў? Чым па выніку былі найбольш незадаволены асобныя ўдзельнікі слуханняў, і ці маюць іх прэтэнзіі падставы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.