Інтрыга: Мацкевіч хоча звярнуцца да беларусаў. На якую тэму — трымае ў сакрэце

Уладзімір Мацкевіч

Уладзімір Мацкевіч

З Еўрарадыё звязаўся філосаф і былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч з просьбай даць яму магчымасць наўпрост звярнуцца да беларусаў. “Захацелася выказацца, і ёсць на якія тэмы”, — патлумачыў Мацкевіч. На прапанову акрэсліць тэмы размовы загадкава адказаў: “Хай будзе інтрыга!” У выпадку з любым іншым экспертам можна было б з вялікай доляй верагоднасці казаць, што тэмай размовы стануць актуальныя падзеі ці апошнія навіны, але ў выпадку з філосафам ні ў чым не выпадае быць упэўненым…

Таму — хай будзе інтрыга! Далучайцеся да эфіра Еўрарадыё з філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам у 13:00. 

Сумна дакладна не будзе!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.