41 беларусу ў студзені загадалі пакінуць Літву
На беларуска-літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / vsat.lrv.lt
За студзень 2026 года 41 грамадзяніну Беларусі было загадана пакінуць Літву, а пяцёра нашых суайчыннікаў былі дэпартаваныя.
Агулам у мінулым месяцы Літва прыняла 201 адміністрацыйнае рашэнне, якое абавязвае замежніка пакінуць краіну, а таксама 15 рашэнняў аб дэпартацыі, заўважыла выданне "Позірк".
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, 20,4% усіх рашэнняў пра абавязак пакінуць краіну датычыла беларусаў. Пад рашэнні аб дэпартацыі трапілі 33,3% нашых суайчыннікаў. Прычыны такіх рашэнняў не пазначаныя.
Дарэчы, у параўнанні са студзенем 2025 года колькасць прынятых рашэнняў аб вяртанні беларусаў знізілася на 46,8% (год таму было 77). А вось колькасць рашэнняў пра дэпартацыю вырасла ў пяць разоў (у студзені 2025-га было толькі адно).