Марозы вернуцца ў Беларусь на пачатку тыдня
Надвор'е ў Беларусі / pixabay.com
Марозы вяртаюцца ў Беларусь напачатку наступнага тыдня, вынікае з прагнозу надвор’я Гідраметцэнтра.
У панядзелак, 9 лютага, будзе воблачна, але без ападкаў. На дарогах слізка. Уначы тэмпература паветра апусціцца да ‑14…‑20 °C, пры праясненнях да ‑24 °C. Удзень будзе каля ‑6…‑13 °C.
У аўторак, 10 лютага, таксама амаль без ападкаў. Толькі месцамі па заходняй палове краіны пройдзе невялікі снег, магчымы мокры снег. Уначы тэмпература апусціцца да ‑29 °C. Трошкі цяплей будзе на захадзе: там ‑13…‑16 °C. Удзень таксама марозна: ‑6…‑12 °C, па захадзе : ‑2…‑5 °C.
Але ўжо ў сярэдзіне тыдня, 11 лютага, у Беларусь нарэшце пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з паўднёва-заходняй Еўропы. Снег, мокры снег і снег з дажджом пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны. Месцамі туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад ‑3 °C па паўднёвым захадзе і да ‑18 °C па паўночна-ўсходнім рэгіёне. Удзень месцамі пацяплее да +2 °C (але па паўночным усходзе ‑6…‑8 °C).