Польшча яшчэ не плануе адкрываць пераход у "Кузніцы" для грузавікоў
Кузніца, ілюстрацыйнае фота / MOST
Польшча пакуль не плануе адкрываць для руху грузавых аўтамабіляў пункт пропуску "Кузніца" на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі.
"Калі ўсе пытанні з боку бяспекі і з боку Міністэрства інфраструктуры дазволяць адкрыць новы функцыянал, то будзем прымаць такія рашэнні. Цяпер гэта не стаіць у плане", — цытуе выданне MOST словы Кервінскага.
Ён дадаў, што пытанне руху на мяжы з Беларуссю пастаянна маніторыцца.
17 лістапада 2025 года Польшча адкрыла пункты пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку — "Бераставіца") і "Кузніца" (з беларускага боку — "Брузгі"). Прычым грузавы транспарт можа рухацца толькі праз "Баброўнікі".