Паміж Ціханоўскім і Ціханоўскай: якая роля ў Вадзіма Пракоп’ева — эфір
Вадзім Пракоп'еў
Пакуль Святлана Ціханоўская займаецца пераездам свайго Офіса з Вільні ў Варшаву, у ЗША Вадзім Пракоп’еў працягвае старанна працаваць над стварэннем з Сяргея Ціханоўскага вобраза “дзяжурнага адваката” па Беларусі. У іх дасье ўжо ёсць выступленні ў некалькіх знакавых СМІ, лекцыя ва ўніверсітэце і ўдзел у слуханнях у Кангрэсе. У самога Пракоп’ева ёсць яшчэ і ўдзел у слуханнях Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе. Там лідар фракцыі “Беларусы” не даваў спуску кіраўніцы АПК.
Чым займаецца ў ЗША Сяргей Ціханоўскі, і якую ролю пры ім грае Вадзім Пракоп’еў? Ці сапраўды беларускаму дэмруху і агулам Беларусі ў Вашынгтоне неабходны “дзяжурны адвакат”, і хто будзе плаціць за яго “паслугі”? Чаму, маючы 30 пытанняў да Ціханоўскай, Пракоп’еў марнаваў час на пытанні, якія не маюць прынцыповага значэння, і як на рыторыку і канфігурацыю дэмсіл уплывае вяртанне ў публічную прастору Калеснікавай і Бабарыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў у 17:00.