Сына экс-рэдактара "Прэсбола" асудзілі за "палітыку"

Мікіта Беражкоў 

Мікіта Беражкоў  / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 40‑гадоваму Мікіту Беражкову. Яму прысудзілі "хатнюю хімію".

Беражкова вінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", піша "Наша Ніва". Такое абвінавачанне выстаўляюць за падабайкі ў сацсетках, але і — па "справе Гаюна". У чым менавіта вінавацілі Мікіту — невядома.

Мікіта — сын легендарнага галоўнага рэдактара "Прэсбола" Уладзіміра Беражкова. Ён кіраваў газетай у 1995-2014 гадах, потым быў гендырэктарам мінскага хакейнага "Дынама", працаваў у Беларускай федэрацыі футбола, газеце "СБ. Беларусь сегодня", Федэрацыі хакея Беларусі.

Мікіта быў прэс-аташэ мінскага хакейнага "Дынама". У 2015 годзе, калі бацьку арыштавалі па абвінавачанні ў карупцыі, ён пераехаў у Расію. Там сем гадоў працаваў прадзюсарам на спартыўным канале МатчТВ, быў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў "Атлант".

Калі менавіта на Беражкова-малодшага пачалі крымінальную справу і ці быў ён у СІЗА — невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.