Пуцін не адпусціў: пра Раду міру, графік Лукашэнкі і файлы Эпштэйна — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Лукашэнка не паляціць у ЗША. Афіцыйная версія — запрашэнне даслалі позна, працоўны графік складзены, і неяк уціснуць туды візіт да Трампа немагчыма. Неафіцыйных версій адмовы Лукашэнкі паляцець у ЗША некалькі, самая папулярная — яго да Трампа не адпусціў Пуцін. Затое нарэшце ў Святланы Ціханоўскай усё складваецца як трэба адносна візіту ў Кіеў па запрашэнні Зяленскага. Іншая справа, ці атрымаецца ў яе там дамовіцца наконт стварэння Беларускай вызвольнай арміі…
Што насамрэч стала прычынай адмовы Лукашэнкі ляцець у ЗША на першае пасяджэнне Рады міру і ці звязана гэта з пазіцыяй Пуціна па гэтым пытанні? Чаго чакаць ад паездкі ў Кіеў Святланы Ціханоўскай, і ці атрымаецца дамовіцца з Зяленскім наконт вырашэння праблем, што ёсць у беларусаў ва Украіне, і пра стварэнне БВА? У чым прычына цікавасці ЗША да Арменіі, і чым пагражаюць “сусветнаму парадку” файлы Эпштэйна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 17:00.