ЖКГ Беларусі вінаваты бюджэту амаль 7 млн рублёў за драўнянае паліва
Лідар па запазычанасці — Магілёўская вобласць / LookByMedia
За 2025 год жыллёва-камунальныя арганізацыі шасці абласцей Беларусі недаплацілі ў бюджэт 6,7 млн рублёў толькі за пастаўленае драўнянае паліва. Лідарам сярод неплацельшчыкаў з’яўляецца Магілёўская вобласць, якая вінна 3 495,0 тыс. рублёў.
Такія лічбы фігуруюць у пратаколе Рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію ад 29 студзеня 2026 года. Дакумент рэдакцыі Еўрарадыё прадаставіла арганізацыя BELPOL.
Значную суму вінна і Гомельская вобласць — 2 785,7 тыс. рублёў.
Самымі дысцыплінаванымі плацельшчыкамі за драўнянае паліва з’яўляюцца ЖКГ Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Яны вінны ўсяго 2,0 і 2,3 тыс. рублёў за 2025 год.