Польшча размясціла новы разведбатальён недалёка ад межаў Беларусі і Расіі

16-ы разведбатальён Войска Польскага

16-ы разведбатальён Войска Польскага / Sekcja prasowa 16. Dywizji Zmechanizowanej / Elk.gmina.pl

Польшча размясціла на сваёй усходняй мяжы 16-ы разведвальны батальён.

Як пішуць СМІ, вайсковая часць цяпер дыслакуецца ў вёсцы Канечкі непадалёк ад горада Элк у Вармінска-Мазурскім ваяводстве. Ад гэтага пункту да мяжы з Расіяй і да мяжы з Беларуссю практычна аднолькавая адлегласць — каля 85 кіламетраў.

Размясцілі новы батальён каля так званага "сувалкаўскага калідора" — мяркуецца, што гэтая тэрыторыя можа стаць патэнцыйным месцам нападу Расіі на тэрыторыю NATO.

Батальён, як абвяшчаецца, будзе "вачыма і вушамі" ўсходняга флангу NATO. Ён павінен адыгрываць ключавую ролю ў забеспячэнні разведкі і бяспекі на ўсходняй мяжы Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.