У Польшчы затрымалі восем "паветраных" кантрабандыстаў

Аперацыя супраць "паветраных" кантрабандыстаў

Аперацыя супраць "паветраных" кантрабандыстаў / podlaski.strazgraniczna.pl

Польскія памежнікі з Падляшскага аддзела правялі аперацыю супраць кантрабандыстаў, якія перакідваюць цыгарэты з Беларусі з дапамогай метэазондаў. Падчас яе былі затрыманыя восем чалавек.

Чацвёра затрыманых — грамадзяне Польшчы ва ўзросце ад 20 да 44 гадоў. Яшчэ чацвёра — грамадзяне Літвы ва ўзросце ад 30 да 34 гадоў. Суд арыштаваў на тры месяцы трох літоўцаў і аднаго паляка, астатнія палякі засталіся на волі пад наглядам паліцыі. Пасля суда чатырох літоўцаў выслалі з Польшчы, забараніўшы ўезд на працягу пяці гадоў.

Агулам ад пачатку года ў Польшчы затрымалі 16 чалавек, датычных да паветранай кантрабанды цыгарэт. Раней паведамлялася таксама пра затрыманне грамадзян Беларусі. Памежнікі канфіскавалі кантрабандныя цыгарэты на суму больш за 2,8 млн злотых (каля 790 тысяч долараў).

У Польшчы затрымалі восем "паветраных" кантрабандыстаў
Аперацыя супраць "паветраных" кантрабандыстаў / podlaski.strazgraniczna.pl
У Польшчы затрымалі восем "паветраных" кантрабандыстаў
Аперацыя супраць "паветраных" кантрабандыстаў / podlaski.strazgraniczna.pl
У Польшчы затрымалі восем "паветраных" кантрабандыстаў
Аперацыя супраць "паветраных" кантрабандыстаў / podlaski.strazgraniczna.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.