У Беларусі выявілі фальшывыя юані

Фальшывая банкнота

Фальшывая банкнота / Дзяржкамітэт судовых экспертыз

У Гродне выявілі фальшывую кітайскую купюру. Комплекс спосабаў імітацыі элементаў яе абароны ў Беларусі сустракаецца ўпершыню, адзначаюць у Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

У адным з аддзяленняў банка ў Гродне малады чалавек хацеў абмяняць банкноту наміналам 100 юаняў. Супрацоўніца банка засумнявалася ў яе сапраўднасці і паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Міліцыянты канфіскавалі купюру і адправілі яе на экспертызу. Судовы эксперт прыйшоў да высновы, што купюра ўзору 2015 года была зробленая не на адпаведным прадпрыемстве. Яна была надрукаваная на струмянёвым прынтары, а элементы абароны — імітаваныя рознымі спосабамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.