У AppStore сталі недаступныя праграмы "Белгазпрамбанка"
Кліенты "Белгазпрамбанка" засталіся без праграмы ў AppStore / pexels.com
Для карыстальнікаў AppStore сталі недаступныя праграмы "Белгазпрамбанка". Гаворка ідзе пра мабільныя дадаткі DailyFin, bgpb mobile і BGPB Business.
Карыстальнікі Apple цяпер не могуць іх спампаваць. У прэс-службе банка параілі не выдаляць праграмы, ужо ўсталяваныя на Apple, падключыць у іх паведамленні e-mail, каб атрымліваць інфармацыю пра аперацыі па карце.
Карыстальнікам дадатку BGPB Business для кантролю рэшткаў па рахунках неабходна падключыць паведамленні e-mail у "Інтэрнэт-банк. Бізнэс".
Раней з такой самай праблемай сутыкнуліся кліенты Альфа Банка, які трапіў пад санкцыі ЕС.