“Усё, чаго я прашу — проста кавалак лёду!” Самыя яркія цытаты Трампа ў Давосе
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас эканамічнага форуму ў Давосе заявіў, што яму не патрэбны рэдказямельныя рэсурсы Грэнландыі. Маўляў, востраў патрэбны яму выключна для забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Пазней ён дадаў, што гаворка ідзе ўжо пра бяспеку ўсяго свету. А пасля пераблытаў Грэнландыю з Ісландыяй.
Мы сабралі самыя яркія цытаты амерыканскага прэзідэнта з яго выступлення ў Давосе.
Пра ЗША
“ЗША трымаюць увесь свет на плаву”.
“Злучаныя Штаты вярнуліся. Большымі і мацнейшымі, чым калі-небудзь раней”.
“Вы нават не ўяўляеце, з якімі пагрозамі сутыкняцеся без нашай ваеннай падтрымкі”.
Пра Еўропу
“Я люблю Еўропу і хачу, каб яна квітнела, але цяпер яна рухаецца ў няправільным кірунку”.
“Ім трэба вырвацца з той культуры, якую яны стварылі за апошнія 10 гадоў. Жахліва тое, што яны робяць з самімі сабой. Яны разбураюць сябе, гэтыя цудоўныя мясціны”.
“Нам патрэбны моцныя саюзнікі, а не сур’ёзна аслабленыя. Мы хочам, каб Еўропа была моцнай. У канчатковым выніку гэта пытанні нацыянальнай бяспекі, і, бадай, ніводнае з сённяшніх пытанняў не ілюструе сітуацыю так выразна, як тое, што цяпер адбываецца з Грэнландыяй”.
“Нам патрэбны кавалак лёду, каб абараніць свет. А яны яго не аддаюць”.
Пра Грэнландыю
“Пасля (Другой сусветнай) вайны мы аддалі Грэнландыю Даніі. Якое ж гэта было глупства з нашага боку! Але мы гэта зрабілі. І наколькі яны цяпер няўдзячныя!”
“Злучаныя Штаты ў адзіночку могуць абараніць гэты гіганцкі масіў зямлі, гэты велізарны кавалак лёду, развіць яго і палепшыць. Зрабіць яго добрым для Еўропы, бяспечным для Еўропы — і карысным для нас. І менавіта з гэтай прычыны я шукаю магчымасць неадкладных перамоў, каб яшчэ раз абмеркаваць набыццё Грэнландыі Злучанымі Штатамі”.
“Усё, чаго я прашу — проста кавалак лёду!”
«Вы можаце сказаць “так” — і мы будзем удзячныя. Вы можаце сказаць “не”. І мы гэта запомнім».
“Некаторыя думалі, што я ўжыву сілу (каб забраць Грэнландыю). Мне не трэба ўжываць сілу. Я не хачу ўжываць сілу. Я не буду ўжываць сілу”.
Про НАТО
“Соединённые Штаты фактически оплачивали почти 100 процентов НАТО. И я это остановил. Я сказал: “Это несправедливо”. Но что ещё важнее, я добился того, чтобы страны (члены НАТО) платили 5 % (ВВП в бюджет НАТО), и теперь они платят”.
“Проблема с НАТО в том, что мы будем рядом с ними на 100%. Но я не уверен, что они будут рядом с нами”.
“Мы так много даём и так мало получаем взамен”.
“У вас не будет НАТО, если вы не будете вовлекаться”.
“Они не ценят то, что мы делаем. Я говорю о НАТО и о Европе”.
Про пошлины
“США не собираются субсидировать весь мир”.
“Без нас это больше не будет Швейцарией. Без нас ни одна из присутствующих здесь стран не будет собой”.
“Мы хотим с ними сотрудничать. Мы не стремимся их разрушить. Я мог бы назвать (тариф) в 39–40 %. Я мог бы сказать, что хочу ввести тариф в 70 % — и тогда мы бы зарабатывали на Швейцарии. Но Швейцария, вероятно, была бы финансово разрушена. Я не хочу этого делать”.
Жарты
Некаторыя тэзісы Трампа выклікалі сумны смех. А некаторыя жарты былі падрыхтаваны. Вось, напрыклад:
“Цудоўна зноў апынуцца ў прыгожым Давосе, у Швейцарыі, і выступаць перад такой колькасцю паважаных бізнес-лідараў, такой колькасцю сяброў і толькі нешматлікімі ворагамі”.