На зімовай Алімпіядзе-2026 у Беларусі будзе самая малая зборная ў гісторыі

Ганна Гуськова

Ганна Гуськова / sport5.by

На зімовай Алімпіядзе-2026 у Беларусі будзе самая малалікая дэлегацыя за суверэнную гісторыю.

На Гульнях у Мілане ад нашай краіны будуць выступаць пяць спартовак. У зборную ўвайшлі фігурыстка Вікторыя Сафонава, канькабежка Марына Зуева, гарналыжніца Марыя Шканава, лыжніца Ганна Каралёва і фрыстайлістка Ганна Гуськова.

Упершыню Беларусь выступала самастойнай дэлегацыяй на зімовай Алімпіядзе ў Лілехамеры ў 1994 годзе. Сёлетніяя Алімпіяда — ужо дзявятая, у якой выступае беларуская каманда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.