У МЗС няма звестак, ці пацярпелі беларусы ў чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі

Чыгуначная катастрофа ў Іспаніі

Чыгуначная катастрофа ў Іспаніі / @eleanorinthesky via X / Scanpix

У МЗС Беларусі пакуль не маюць інфармацыі, ці былі нашыя суайчыннікі сярод людзей, якія загінулі або атрымалі траўмы ў буйной чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі.

"Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых у выніку крушэння высакахуткасных цягнікоў у правінцыі Кордава, які прывёў да шматлікіх ахвяр. Зычым найхутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым. У цяперашні момант інфармацыі аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія загінулі ці атрымалі траўмы, не паступала", — заявілі ў МЗС.

Паведамляецца, што беларуская амбасада трымае пастаянны кантакт з мясцовымі органамі ўлады і працягвае ўважліва адсочваць сітуацыю.

Як паведамлялася раней, увечары 18 студзеня высакахуткасны цягнік сышоў з рэек і на хуткасці ўрэзаўся ў сустрэчны састаў. У катастрофе загінулі як мінімум 39 чалавек, яшчэ 152 чалавекі атрымалі раненні.

Агулам у двух цягніках было каля 400 пасажыраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.