У Расіі прыпынілі пошукі беларускай турысткі, якая знікла ў Мурманскай вобласці

Айс-флаатынг, ілюстрацыйнае фота

Айс-флаатынг, ілюстрацыйнае фота / Яндекс Карты

У Мурманскай вобласці Расіі перапынілі пошукі беларускай турысткі, якая знікла 1 студзеня. Пра гэта паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РФ.

Адзначаецца, што пошукі беларускі вяліся да 11 студзеня. Падчас іх было агледжана 229 км берагавой лініі (з якіх 169 км — пешшу, 60 км — з борта верталёта).

Амбасада Беларусі ў РФ паведамляла, што гаворка ідзе пра нашу 57-гадовую суайчынніцу. Яна займалася айс-флаатынгам у акваторыі ракі Тулома. Падчас групавых заняткаў жанчыну знесла ў мора.

Айс-флаатынг — купанне ў халодным вадаёме ў спецыяльным уцепленым гідракасцюме. Гэты від спартовага адпачынку з'явіўся ў скандынаўскіх краінах каля 10 гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.