Небяспечная "незмерзайка": у Беларусі забаранілі сродак для мыцця шкла з Расіі

SIBIRIA –30 ºС

SIBIRIA –30 ºС

У Беларусі вадкасць для мыцця шкла SIBIRIA –30 ºС уключылі ў рэестр небяспечнай прадукцыі з-за недакладнай інфармацыі на ўпакоўцы. Вытворца ўказваў, што сродак можна выкарыстоўваць пры тэмпературы да –30 градусаў, аднак праверка гэта не пацвердзіла.

Па дадзеных кантралюючых органаў, фактычная тэмпература пачатку крысталізацыі вадкасці склала –13,0 ± 1,2 ºС, што робіць яе непрыдатнай для выкарыстання ў моцныя маразы. Такім чынам, заявленыя характарыстыкі не адпавядаюць рэальным паказчыкам.

12 студзеня ў краіне ўступае ў сілу забарона на рэалізацыю, увоз і абарот гэтай прадукцыі. Вадкасць для мыцця шкла, якая ўжо знаходзіцца ў продажы, будуць здымаць з гандлёвых сетак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.