У Мінабароны заявілі, што комплекс "Арэшнік" заступіў на баявое дзяжурства

Расійскі ракетны комплекс

Расійскі ракетны комплекс / Мінабароны Беларусі

Расійскі рухомы грунтавы ракетны комплекс "Арэшнік" заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі. Прэс-служба Мінабароны паведаміла пра гэта ў адмысловым відэароліку.

Паведамляецца, што перад заступленнем на баявое дзяжурства спецыялісты баявых разлікаў пуску, сувязі, аховы і энергазабеспячэння, а таксама механікі-кіроўцы агрэгатаў ракетнага комплексу прайшлі перападрыхтоўку на сучасных навучальна-трэніровачных сродках.

Комплекс здольны паражаць цэлі на далёкасцях да 5000 км. Ён можа быць аснашчаны як звычайнай, так і спецыяльнай баявой часткай, выконваць пускі з любой кропкі маршруту баявога патрулявання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.