РасСМІ выдалі навіну пра тое, што Беларусь самастойна вызначыць мэты "Арэшніка"
Ракетны комплекс "Арэшнік" / Insider
Расійскае агенцтва ТАСС выдаліла навіну пра тое, што Беларусь сама зможа выбіраць мэты для "Арэшніка", размешчанага на яе тэрыторыі, заўважлі украінскія медыя.
Хутчэй за ўсё, журналісты цытатавалі міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, які заяўляў, што Масква будзе толькі дапамагаць з эксплуатацыяй ракеты, а мэты для "Арэшніка" будуць вызначаць у Мінску самастойна.
"Навіна, апублікаваная на tass.ru у 17:24, анулюецца ў сувязі з памылковай публікацыяй і зняццем матэрыялу тэлеканалам. ТАСС прыносіць свае прабачэнні сваім падпісчыкам і чытачам", — гаворыцца ў паведамленні на сайце.
Аналагічныя навіны таксама зніклі з сайтаў іншых расійскіх СМІ.
Тыдзень таму, 18 снежня, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь паставіла "Арэшнік" на баявое дзяжурства. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў Службе знешняй выведкі рыхтаваць сумесна з еўрапейскімі партнёрамі варыянты адказу на гэтыя дзеянні Беларусі.