10-гадовы хлопчык і жанчына загінулі на Харкаўшчыне ад расійскіх дронаў

Наступствы дронавай атакі на Харкаўшчыне

Наступствы дронавай атакі на Харкаўшчыне / ДСНС Украіны

У ноч на 9 лютага расійскія войскі атакавалі дронамі прыватны жылы сектар у горадзе Багадухаў Харкаўскай вобласці.

Беспілотнік пацэліў па жылым доме, які быў цалкам разбураны ў выніку ўдару, піша hromadske.ua. На месцы ўзнік пажар, які ліквідавалі ратавальнікі. Пад заваламі знайшлі целы 41-гадовай жанчыны і 10-гадовага хлопчыка. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што за мінулыя суткі расійскія ўдары зазналі дзесяць населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.

Таксама расіяне нанеслі ўдар беспілотнікамі па Адэсе. У выніку начнога абстрэлу загінуў 35-гадовы мужчына. Ратавальнікі кажуць, што спрабавалі рэанімаваць яго, але беспаспяхова. Пацярпелі два чалавекі, у тым ліку 19-гадовая дзяўчына. Ім аказваюць усю неабходную дапамогу.

У жылых дамах, паводле папярэдніх звестак, пацярпела 21 кватэра, узніклі пажары на даху шматпавярховіка, ёсць пашкоджанні газаправода. Таксама згарэлі два аўтамабілі, яшчэ шэсць — пашкоджаныя абломкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.