ЗША хочуць дамовіцца пра завяршэнне вайны ва Украіне да пачатку лета
Владимир Зеленский / Telegram / Zelenskiy Official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ЗША ўсталявалі для Кіева і Масквы тэрмін да чэрвеня, каб дасягнуць пагаднення аб завяршэнні вайны.
— Амерыканцы прапануюць бакам завяршыць вайну да пачатку гэтага лета і, верагодна, будуць ціснуць на бакі менавіта паводле такога графіку, — адзначыў Зяленскі.
Ён таксама паведаміў, што ЗША прапанавалі правесці наступны раўнд трохбаковых перамоваў ужо на наступным тыдні, прычым упершыню не ў Еўропе або на Блізкім Усходзе, а на тэрыторыі Злучаных Штатаў. У якасці пляцоўкі прэзідэнт Украіны назваў Маямі і дадаў, што дэлегацыя з Кіева ўжо пацвердзіла свой удзел.
Новая ініцыятыва з’явілася пасля перамоваў у Абу-Дабі, якія не прывялі да прарыву: Расія працягвае патрабаваць вываду ўкраінскіх войскаў з Данбаса, што Кіеў катэгарычна адхіляе.