Экс-палітвязень расказаў пра выраб скрынак для снарадаў у калоніі

Скрыні, ілюстрацыйнае фота

Скрыні, ілюстрацыйнае фота / livinghistory.ru

Вязні ў беларускіх калоніях вырабляюць скрыні для снарадаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Вільні 22 снежня расказаў экс-палітвязень Максім Сенік, сябра незалежнага прафсаюза на "Гродна Азоце".

Зняволеных прымушаюць працаваць на вырабе розных скрыняў для куляў, ракетаў і іншага.

"Афіцыйна — мы працуем на сваё войска, беларускае войска. Гэта робіцца пад прыкрыццём", — заявіў Сенік.

Шмат хто з вязняў, кажа ён, не сумняюцца, што насамрэч гэтыя вырабы ідуць на патрэбы расійскіх вайскоўцаў на вайне супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.