"Цяпер не так важна, Беларусь ці Беларусія": як мы выжываем падчас урагану Уллі
Пародыя vs непаўторны арыгінал / m_for_mixacb
Беларусаў накрылі ураган "Уллі" і хваля салідарнасці. Яго, вядома ж, называюць "Хаўерам 2.0." Сёння па ўсёй краіне зноў будуць завеі і моцны вецер. Але мы за вас спакойныя: калі праваліцеся ў гурбу, вам працягнуць руку дапамогі.
Паглядзіце, як беларусы выжываюць падчас снежнай буры, як змагаюцца з яе наступствамі, як дапамагаюць адзін аднаму і колькі мемаў ужо зрабілі на тэму снегу.
"Можа быць, менавіта сёння дзеці даведаюцца, што такое пазёмка і завіруха"
Спачатку пажылая мінчанка, не змагла выбрацца з гурбы, але ёй працягнулі руку. А потым міліцэйская машына падвезла сям'ю з дзіцем да дома. А потым суседзі ўсім дваром выштурхалі машыну, што захрасла! І нават анлайн-крамы пагадзіліся прытрымаць вашы заказы пару дзён, калі тэрмін захоўвання сканчаецца — заставайцеся ў цяпле! Увогуле, у сацсеткі сёння нападала больш мілаты, чым у Мінску снегу.
Знайшоўся нават герой на пазадарожніку. Яго бачылі ў некалькіх дварах горада. Невядомец на джыпе раз'язджаў па дварах, раскатваў снег, выцягваў лябёдкай машыны. Магчыма, хутка ён прыедзе і ў ваш двор!
Многія не без спагады назіралі за спробамі дзяцей дабрацца да школы.
А адна мінчанка, задуменна гледзячы на занесеныя праспекты, выказала здагадку, што менавіта сёння многія дзеці даведаюцца, што такое "пазёмка" і "завіруха".
Зараз трохі фактаў: у Мінску снег вывозяць на палігон у Маскоўскім раёне, і, паводле звестак Мінгарвыканкама, туды ўжо згрузілі больш за 1,4 тыс. кубаметраў. Снег самазваламі пачалі звозіць яшчэ ўвечары. Кожныя 2-3 хвіліны на выгрузку прыязджае грузавік МАЗ.
Выклікайце "Убер лыжы"
У дамавых чатах з'яўляюцца дзясяткі ролікаў пра тое, як суседзі дапамагаюць адзін аднаму выехаць з заносаў. А каб матываваць адзін аднаго расчышчаць снег, выкладаюць інструкцыі, як пры дапамозе снегаўборачнага шуфля спаліць 500 калорый.
Хоць зараз можна спаліць колькі-небудзь калорый, калі проста дайсці да працы. Беларусы дзеляцца скрыншотамі сваіх збітых з панталыку фітнес-прыкладанняў.
Але камусьці сёння дазволілі да працы не даходзіць. Усе камунальнікі горада зайздросцяць аўтару гэтага допісу!
Ну вы зразумелі: на таксі і асабістых аўто па Мінску сёння лепш не ездзіць. А ў метро? А вось як выглядае мінскае метро, калі ў яго спусціліся ўсе аўтамабілісты.
Але ў некаторых беларусаў з лета быў падрыхтаваны план!
"Гэты горад сёння мой", — каментуе беларус, які рассякае па вуліцах на лыжах.
“Хлопчык: замяло машыну, не магу выехаць. Мужчына: стаю на асфальце ў лыжы абуты, гэта лепшы дзень у маім жыцці!" — піша падпісчыца.
"Усё роўна Беларусь, а не Беларусія!"
У Threads раяць не выходзіць з дому і лепш перагледзець фільм "Паслязаўтра". Калі не ведаеце, то "Паслязаўтра" — гэта амерыканскі фільм-катастрофа, у якім распавядаюць пра надыход на Зямлі новага ледніковага перыяду.
Тут жа выкладаюць альтэрнатыўны постар: на ім абледзянелая Нацыянальная бібліятэка стаіць на фоне снежнай пусткі.
Вось альтэрнатыўныя слоганы да беларускай версіі фільма: "Цяпер не так і важна, Беларусь ці Беларусія" і "Калі беларусы маглі загадаць грошы на Новы год, але выбралі снег".
“І ўсё роўна важна. Беларусь!" — упарта камэнтуюць з гурбы беларусы.