Войскі ля мяжы: ці напала б Расія на Беларусь у 2020-м — эфір з Цыганковым
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
Стала агульнапрынятым, амаль аксіёмай, лічыць, што калі б у жніўні 2020 года рэвалюцыя перамагла, Крэмль адразу ўвёў бы ў Беларусь свае войскі. Нібыта нават амаль на 100% вядома, што ля беларускай мяжы стаяла Нацгвардыя, якія толькі чакала загаду з Крамля, каб кінуцца ратаваць Лукашэнку ад беларускага народа. І прычына не толькі ў невытлумачальнай любові Пуціна да “малодшага брата”, але і ў тым, што напад з беларускага плацдарма на Украіну ў Маскве быў на той момант спланаваны. І губляць гэты плацдарм ды перапісваць планы нападу ніхто ў Расіі, маўляў, не жадаў. Але давайце ўзгадаем, у якіх умовах праходзіла выбарчая кампанія 2020 года…
Адкуль увогуле ўзялося перакананне, што Пуцін абавязкова ўвёў бы свае войскі, калі б рэвалюцыя відавочна пачала перамагаць, а Лукашэнка “пакаваць чамаданы”? Чаму лічыцца, што для Масквы сёння і тым больш на момант 2020 года так важна захаванне Лукашэнкі пры ўладзе ў Беларусі, і ці былі б шанцы дамовіцца з Крамлём у іншага палітыка, нават не відавочна прарасійскага? Чаму да гэтага часу няма рэакцыі Лукашэнкі на змену рыторыкі адносна яго і ягонага рэжыму з боку Кіева, і калі пачнуць даваць вынікі сігналы, якія Лукашэнка нібыта дасылае Еўропе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 16:00.