Інстытут гісторыі НАН пахваліўся падзякай ад фонду Талая
Падзяка ад фонду Талая / Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Інстытут гісторыі НАН Беларусі 24 лютага пахваліўся падзякай ад фонду Аляксея Талая. Як пазначана ў падзяцы, яе выдалі "за падтрымку дабрачынных, патрыятычных і сацыяльных праектаў фонду". Змест і сутнасць гэтых ініцыятыў у навуковай установе не раскрылі.
Аляксей Талай і яго фонд абвінавачваюцца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных расіянамі тэрыторый у Беларусь. Гэтыя дэпартацыі праводзіліся пад выглядам дабрачынных акцый і гуманітарных праектаў.
Як піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі, асабліва цынічна выглядае тое, што акадэмічны інстытут апублікаваў гэтую падзяку ў дзень чацвёртай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Падзяка ад фонду Талая