Добрабаты як прыклад для беларускага ўзброенага супраціву: ці рэальна — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Вайна ва Украіне пачалася не ў 2022 годзе, як шмат хто лічыць, а значна раней — у 2014-м. Калі, у адрозненне ад вялікага ўварвання (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі) акупацыйных войскаў расійскай арміі, якія не хавалі сваіх сцягоў і прыналежнасці, па Крыме і Данбасе ішлі калоны “зялёных чалавечкаў”, атрадаў мясцовых шахцёраў ды банды Гіркіна, нібыта нічыйнай, але за “рускі мір”, адзіным рэальным супрацівам агрэсару сталі батальёны добраахвотнікаў. Простыя людзі, якія аб’ядноўваліся і былі ўмоўнай Вызвольнай арміяй. Такой арміяй, пра якую сёння разважаюць беларусы, спрачаючыся на тэмы сілавога сцэнара і ўзброенага супраціву. Часам такім сілавым сцэнаром пагражаючы нават сваім апанентам у дыяспары.

Што з сябе ўяўляе ўзброены супраціў, і ці можна лічыць украінскія добрабаты пачатку вайны прыкладам фарміравання Вызвольнай арміі? Чым адметныя метады ўзброенай барацьбы, і ці ёсць станоўчыя прыклады перамогі над рэжымам такімі метадамі? Ці актуальны для сённяшняй Беларусі ўзброены сцэнар, і пры чым тут барацьба з палітычнымі калегамі-апанентамі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.