Чыноўнікі, “збеглыя” ці сэканды: хто вінаваты ў правалах эканомікі — эфір
Вольга Лойка / Еўрарадыё
Прадукцыі Беллегпрама на складах назапасілася столькі, што 4 месяцы прадпрыемствы лёгкай прамысловасці могуць не працаваць увогуле. Вось толькі ні самі беларусы айчынныя тавары набываць не імкнуцца, аддаючы перавагу сэканд-хэндам, ні за мяжу, усходняму суседу і асноўнаму гандлёваму партнёру, іх прадаць ніяк не атрымліваецца. А ў гэты час Расія ўводзіць мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, Літва санкцыі на транзіт калію не здымае, а Украіна санкцыі на Лукашэнку наклала. Здавалася б, Мінск павінен яшчэ больш актыўна сігналы на Захад пасылаць пра гатоўнасць да перамоў, але прыходзяць адтуль толькі звесткі пра новыя рэпрэсіі.
Што адбываецца з Беллегпрамам, беларускай прамысловай вытворчасцю і ўвогуле з эканомікай апошнім часам? Чаму Расія вырашыла ўвесці мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, калі беларускі калій патрапіць у порт Клайпеды, і ці здольна Пяткевіч скараціць “нескарачальнае”? Якія знакі падае рэжым вызваленнем Статкевіча і затрыманнямі выдаўцоў ды кніганошаў, і як так выйшла, што ў 2020-м нас заклікалі не “дзяўбці” рэжым, а змяняць яго дабрынёй і любоўю? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.