Gods Tower: 30 гадоў якаснага айчыннага металу і зімовы тур у вашу хату — эфір
Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў
Легендарны і без перабольшвання культавы беларускі гурт Gods Tower выбраўся ў зімовы еўрапейскі тур. Але тут важныя яшчэ як мінімум два моманты. Найперш тое, што гэты тур прымеркаваны да 30-годдзя Gods Tower. Але галоўнае ў тым, што прыхільнікі творчасці гомельскіх металістаў ужо і не спадзяваліся пабачыць сваіх улюбёнцаў на сцэне. Крыху больш за год таму фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў у эфіры Еўрарадыё на пытанне пра адраджэнне гурта і вяртанне на сцэну казаў, што гэта малаверагодна. Асабліва з улікам вымушанай эміграцыі, якая, да ўсіх іншых жыццёвых нягод, раскідала музыкаў па розных краінах. Але ніколі не кажы ніколі, як кажуць сапраўдныя рокеры!
Як атрымалася вярнуць Gods Tower на сцэну, і што дае веру ў неабходнасць працягу творчасці? З якім творчым багажом гурт сустракаем 30-годдзе і што адмысловага падрыхтавалі для сваіх паклоннікаў? Ці ёсць цікавасць у мясцовых прыхільнікаў цяжкай музыкі да беларускага металу, і ці чакаць новага альбома? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў у 16:00.