Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння
Дзяніс Трусаў / Еўрарадыё
19 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, музыкант і выкладчык англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Ханоя Дзяніс Трусаў.
Так склалася, што беларусы спрадвеку жывуць на тэрыторыі, якая стала памежжам Еўропы і Азіі. Мы нібыта рака паміж гэтымі двума берагамі розных культур, традыцый і палітычных сістэм. І гэта як стварае шмат нязручнасцей і трагедый, так і дае шмат шанцаў. Бо калі мы станем мастком паміж гэтымі двума берагамі розных цывілізацый, зможам з абедзвюх гэтых цывілізацый і чэрпаць, перакананы Дзяніс Трусаў.
Пра тое, чаму беларусы не навучыліся выгадна карыстацца станам памежжа, як у гэтым стане захаваць сваю ідэнтычнасць, і ў чым падабенства ды адрозненне беларусаў і в’етнамцаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Трусавым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: