Міратворац на халяву: чаму Лукашэнка не захацеў “скідвацца на Газу” — эфір
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
Трамп збірае сваю Раду міру. Ужо вядома, што з удзельнікаў гэтага першага пасяджэння збяруць 5 мільярдаў долараў на “аднаўленне Газы”. Але Лукашэнка, адзін нібыта з “заснавальнікаў” гэта трампаўскай Рады, на яе пасяджэнне ў Вашынгтон не ляціць. Афіцыйна — праз шчыльны працоўны графік. Затое скідвацца “на Газу” не давядзецца. І Пуціну спакайней — не трэба перажываць за “малодшага брата”. А то ў Маскве ўжо нават рыхтавацца пачалі да транзіту ўлады на выпадак чаго трагічнага з Лукашэнкам…
Чаму Лукашэнка так паспешліва кінуўся апраўдвацца перад Грызловым і клясціся ў вернасці Пуціну і Расіі? Чаму Мінск не спяшаецца ісці з Трампам на “вялікую здзелку” і ці цікавая тая здзелка для Трампа па-ранейшаму? Чым адметная сёлетняя Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, і чаму выступленне на ёй Ціханоўскай спарадзіла столькі спрэчак у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 15:00.